Шчучынская праваслаўная школа для дарослых сышла на вакацыі

школа для взрослыхУ Шчучыне выхаванцы праваслаўных катэхізатарскіх курсаў для дарослых падвялі вынікі навучальнага года, сабраўшыся 31 траўня на чаяванне ў класе для заняткаў пасля заканчэння вячэрняй богаслужбы.

Падводзячы вынікі навучальнага года, благачынны Шчучынскай акругі святар Міхайлаўскага храма Аляксандр Пастерняк адзначыў відавочную паспяховасць і запатрабаванасць пачатага пры храме праекта праваслаўнай адукацыі для дарослых, паведамляе orthos.org.

У аграгарадку Казлоўшчына пад Дзятлавам настаяцель храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы протаіерэй Георгій Ярмоліч 2 чэрвеня адслужыў набажэнства аб здароўі састарэлых, якія жывуць у аддзяленні сястрынскага дагляду пасялковай бальніцы, а таксама пагутарыў з імі і ўручыў салодкія пачастункі, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі