Сустрэча патрыярха РПЦ і папы рымскага не здымаецца з парадку дня

1005735523

Арцыбіскуп Кракава кардынал Станіслаў Дзівіш раней заявіў, што прадстаяцель РПЦ адхіліў запрашэнне сустрэцца з папам рымскім ў Кракаве ў 2016 годзе ў рамках Сусветнага дня моладзі.

Сакратар па міжхрысціянскіх адносінам Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату (АЗЦС) іераманах Стэфан (Ігумнаў) заявіў, што пытанне аб магчымай сустрэчы патрыярха Кірыла з папам Рымскім не адхілялася РПЦ. Аднак не агаворвалася і канкрэтная дата сустрэчы, паведамляе РИА Новости.

Сакратар па міжхрысціянскіх адносінам Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату нагадаў, што ў 2012 годзе Патрыярх Кірыл здзейсніў візіт у Польшчу. Тады патрыярх Кірыл і старшыня польскай біскупскай канферэнцыі Рымскай каталіцкай царквы мітрапаліт Юзэф Міхалік падпісалі гістарычны дакумент “Сумеснае пасланне расійскаму і польскаму народам”. У той жа час, палітызаваная рэакцыя польскай біскупскай канферэнцыі на некаторыя падзеі, схіляе да думкі, што “з яе боку робяцца спробы “перагарнуць назад” перавернутую старонку гісторыі.

Што тычыцца дыялогу паміж Рымска-каталіцкай і Рускай праваслаўнай цэрквамі, то ён актыўна развіваецца ў сферы сумеснага адстойвання традыцыйных маральных каштоўнасцей і абароны хрысціянаў, якія церпяць ганенні ў шэрагу рэгіёнаў свету, хаця застаюцца нявырашанымі і некаторыя важныя пытанні, заключыў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі