У мінскім жаночым манастыры праспяваюць “Падворскія браты”

афишаПраваслаўны Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр 5 чэрвеня запрашае на канцэрт ансамбля «Падворскія браты». Канцэрт адбудзецца на падворку Свята-Елісавецінскага манастыра «Лысая гара» пад Мінскам.

Пачатак канцэрту ў 19.30, аўтобус ад манастыра адправіцца ў 18.30, на канцэрт запрашаюцца ўсе жадаючыя, паведамляе sobor.by.

Вакальна-інструментальны ансамбль «Падворские браты» існуе на падворку з 2009 года, кіруе ім старэйшы рэгент манастыра манахіня Юльянія (Дзянісава). З года ў год ансамбль расце, павялічваецца колькасць яго ўдзельнікаў, з’явіліся маладыя спевакі.

Аргкамітэт фестывалю сацыяльнай рэкламы «Далонька» запрашае ўсіх жадаючых наведаць майстар-класы Віталя Каваленкі па асновах фатаграфіі. Мерапрыемствы адбудуцца 9, 16 і 23 чэрвеня ў Цэнтры духоўнай асветы і сацыяльнага служэння «Усіх тужлівых Радасць» па вул. Прытыцкага.

9 чэрвеня ў 19:00 адбудзецца першы занятак. Перад пачаткам сустрэчы ў 18.30 пройдзе набажэства ў дамовай царкве ў гонар святых пакутнікаў немаўлятаў Віфлеемскіх.

Уваход на заняткі вольны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі