Ва Украіне пераназавуць Днепрапятроўск і Кіраваград

кіраваграддДа 21 лістапада 22 гарады і 44 пасёлкі гарадскога тыпу Украіны будуць пераназваныя па законе «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі». Больш за ўсё іх у Луганскай і Данецкай абласцях – 17 і 20 адпаведна.

У Крыму трэба перайменаваць 9 паселішчаў, Днепрапятроўскай вобласці – 6 гарадоў і мястэчкаў разам з абласным цэнтрам. Таксама трэба перайменаваць Кіраваград і яшчэ 2 гарады ў вобласці. 4 – у Адэскай вобласці, 2 – у Херсонскай і па адным у Запарожскай, Жытомірскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай і Палтаўскай абласцях, паведамляе CREDO.

Вызначыцца з новай назвай мясцовыя суполкі павінны да 21 лістапада. Пасля на працягу трох месяцаў Вярхоўная Рада Украіны прыме рашэнне аб перайменаванні. Таксама на працягу паўгода будуць зменены назвы вуліц, плошчаў, геаграфічных аб’ектаў.

Да назваў, якія варта пераназываць адносяцца тыя, у якіх выкарыстаныя імёны (псеўданімы) асоб, якія займалі кіруючыя пасады ў камуністычнай партыі (ад сакратара райкама і вышэй), вышэйшых органах улады і кіравання СССР, УССР, іншых саюзных або аўтаномных рэспублік, работнікаў органаў дзяржбяспекі.

Таксама падлягаюць змене назвы, у якіх выкарыстаны назвы СССР, УССР, іншых саюзных або аўтаномных рэспублік і вытворныя ад іх. Назвы звязаныя з дзейнасцю Камуністычнай партыі (уключаючы партыйныя з’езды), гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі, усталяваннем савецкай улады на тэрыторыі Украіны або ў асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, пераследам удзельнікаў барацьбы за незалежнасць Украіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі