У Віцебску загадчыцу крамай асудзілі за махлярства і крадзяжы

судУ Віцебску 42-гадовую загадчыцу крамай за махлярства і крадзяжы прысудзілі да сямі з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, жанчына са студзеня 2011 года па жнівень 2013 фіктыўна афармляла работнікам крамы дадатковыя стаўкі акладу, а дабаўленым заробкам распараджалася сама, ўпотай ад сваіх работнікаў. Так ёю былі выкрадзены 124 млн рублёў.

Прысуд суда ўступіў у законную сілу. Шкоду на момант пастановы прысуду яна не пакрыла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі