Браслаўчане прайшлі ў працэсіі Цела і Крыві

БраслаўВернікі браслаўскай парафіі Маці Божай Валадаркі Азёраў 4 чэрвеня прайшлі па горадзе ў працэсіі, святкуючы Урачыстасць Божага Цела.

Працэсіі папярэднічала Святая Імша, падчас якой ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд звярнуў асаблівую ўвагу на голад чалавечай душы, наталіць які можа адно Бог, паведамляе waladarka.by.

Чатыры алтары, ля якіх маліліся вернікі, зрабілі малітоўныя групы “Маці ў малітве”, “Жывы Ружанец”, „Вешчуны Божай Міласэрнасці”, а таксама моладзь і дзеці парафіі.

У Шчучыне ў парафіі Святой Тэрэзы 1 чэрвеня з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей адбыўся Дзень дзіцяці. Свята распачалося малітвай перад фігурай Найсвяцейшай Панны Марыі, далей дзяцей чакалі разнастайныя забавы, конкурсы і гульні, якія падрыхтавала старэйшая моладзь. Святкаванне, зладжанае па ініцыятыве а. Аляксандра Махнача SP, сабрала каля 80 удзельнікаў, паведамляе catholicnews.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі