Беларускія татары навялі парадак на мусульманскіх могілках

поминальные дниУ Ляхавічах 30 траўня, у апошнюю суботу траўня, калі мусульмане традыцыйна шануюць спачылых, памінальныя дзень адбыўся на мусульманскім могілках (мізары). Мноства людзей у гэты дзень прыехалі на мізар з розных куткоў Беларусі. Старшыня рэлігійнай супольнасці мусульманаў Алі-Рашыд Байрашэўскі распавёў аб стане справаў у супольнасці, пра збор сродкаў для ўборкі мізара.

Таксама на мізар прыехаў муфтый Алі Варановіч, які распавёў аб працы, што ажыццяўляецца ў дадзены момант муфтыятам, паведамляе islam.by.

У Слоніме ў гэты дзень на мізары таксама сабралася каля 150 татараў з розных мясцовасцяў, прыехалі таксама прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Чышма», а таксама прадстаўнікі мясцовай улады. Папярэдне могілкі і прылеглая да іх тэрыторыя былі прыбраныя, прагрэйдаваныя 1,5 кіламетры лясной дарогі.

Да 12.00 імам здзяйсняў абрады ля магілаў, а пасля быў праведзены жалобны мітынг у гонар 100-годдзя пахавання воінаў Першай сусветнай вайны 1915 года, падчас якога быў адкрыты абеліск. Таксама былі паднятыя пяць надмагільных плітаў 1867 года, выяўленыя падчас пакосу травы.

У Скідзелі 23 траўня на службе на мізары, якую правялі імам Слоніма Сулейман Байрашэўскі і імам Стэфан Мухарскі з Беластока, сабралася каля пяцідзесяці чалавек. Па заканчэнні службы многія наводзілі парадак на пахаваннях сваякоў. З Мінска прыехаў даследчык Сяргей Якубоўскі, які збірае надпісы на старых надмагіллях, якія ў дадзены момант знаходзяцца ў аварыйным стане.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі