У Мінску прайшлі акцыі ў абарону жыцця (фотарэпартаж)

пралайф акцыя_8У Мінску 6 і 7 чэрвеня ў трох гарадскіх парках – Чыжоўскім, Горкага і Чалюскінцаў – прайшлі акцыі ў абарону пачатага жыцця. Акцыі былі арганізаваныя грамадскай дабрачыннай арганізацыяй «Ратаванне немаўлят».

Падчас акцый іх удзельнікі раздавалі мінакам улёткі з заклікамі абараніць пачатыя жыцці, распавядалі пра чалавечазабойчую сутнасць абортаў. Былі развешаныя плакаты з інфармацыяй пра небяспеку дашлюбных сэксуальных стасункаў, рознага кшталту залежнасці.

Былі на акцыі і муляжы, якія паказваюць, як выглядаюць дзеці ва ўлонні маці на розных тэрмінах цяжарнасці.

У парку Горкага ўдзельнікамі мерапрыемства сталі таксама хрысціянскія музыкі з гурта Laudans.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі