Амаль 100 тыс. чалавек сталі ўдзельнікамі Царкоўнага дня ў Германіі

штутгартУ германскім Штутгарце 3-7 чэрвеня прайшоў 35-ы Евангелічнай царкоўны дзень, які сабраў вернікаў розных хрысціянскіх канфесій. Яго лозунгамі сталі словы “… каб нам мудрае сэрца набыць” (ПС 90,12). У Царкоўным дне прынялі ўдзел каля 97 тыс. чалавек, у дзень удзельнічала прыкладна 37 тыс. чернікаў. Беларусь была прадстаўлена лютэранскімі супольнасцямі з Гродна і Мінска.

Акрамя вывучэння і абмеркавання Бібліі ўдзельнікі Царкоўнага дня, сярод якіх былі і вядомыя палітыкі, звярталі ўвагу на шматлікія праблемы дня сённяшняга.

Так, прэзідэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк заклікаў вернікаў да большай перакананасці, канцлер Ангела Меркель казала аб лічбавых зменах, яе намеснік Зігмар Габрыэль – пра сітуацыю са свабодай гандлю. Таксама абмяркоўваліся тэмы вайны, змены клімату, праблемы сям’і і дыялог рэлігій.

Удзельнікаў Царкоўнага дня заклікалі быць больш настойлівымі ў палітыцы, каб дамагацца большай справядлівасці ў свеце.

Па матэрыялах swrfernsehen.de, domradio.de, luther.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі