Ісламскія дэмакраты страцілі большасць у парламенце Турцыі

турцыяУ Турцыі ўмерана-ісламісцкая Партыя свабоды і справядлівасці прэзідэнта Рэджэпа Эрдагана ўпершыню за 13 гадоў пазбавілася парламенцкай большасці ў меджлісе. Ёй удалося набраць толькі 40,93%, тады як на выбарах 2011 года за партыю была пададзена амаль палова галасоў. Партыя атрымала 258 мандатаў на 550 парламенцкіх месцаў замест 312-і на мінулых выбарах.

Другое месца заняла сацыял-дэмакратычная Рэспубліканская народная партыя, якая заваявала 25,08% галасоў выбаршчыкаў, або 132 месцы (было 125).

Па 80 мандатаў атрымалі ультра-правая Партыя нацыяналістычнага руху (было 52) і левая пракурдская Народная дэмакратычная партыя (было 29), за якія прагаласавалі адпаведна 16,36% і 13,19% выбаршчыкаў.

Лідар “Партыі свабоды і справядлівасці», прэм’ер-міністр Ахмет Давутаглу прызнаў вынікі галасавання. “Рашэнне народа – самае правільнае”, – заявіў ён, перадае BBC.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
08.06.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі