Святар узяў удзел у IV паўмарафоне «Пераадолей сябе»
Кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і праваахоўнымі органамі праваслаўнай Гомельскай епархіі настаяцель Міхайлаўскага храма пратаіерэй Ігар Альшанаў узяў удзел у IV паўмарафоне на 22 км «Пераадолей сябе», арганізаваны 6 чэрвеня ваенна-транспартным факультэтам Гомельскага дзяржуніверсітэта пры падтрымцы БРСМ і арганізацыі «Белая Русь».
Паўмарафон быў прымеркаваны да 12-й гадавіны з дня ўтварэння факультэта, удзел узялі афіцэры і курсанты ваенна-транспартнага факультэта, курсанты Гомельскага інжынернага інстытута МНС, кадэты Гомельскага гарадскога кадэцкага вучылішча, байцы в/ч 5525 Унутраных войскаў, супрацоўнікі Упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці . Вітаючы ўдзельнікаў, святар падкрэсліў: «Царква заўсёды вітала такія мерапрыемствы, бо яны развіваюць пачуцці згуртаванасці, здаровага спартыўнага саперніцтва, але, галоўнае, – гэта магчымасць праверыць ўласныя сілы”, паведамляе eparhiya.by.
У Салігорску 4 чэрвеня ва ўрачыстай атмасферы адбылося адкрыццё сёмай асобнай патрульнай роты в/ ч 3310 пры ўдзеле клірыка кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы іерэя Алексія Розава. «Дай Бог вам заўсёды атрымліваць перамогу над злом з боку тых, хто зробіць замах на свабоду і незалежнасць нашай Айчыны, на спакой і парадак на нашых вуліцах», – пажадаў святар, які пасля асвяціў рэканструяваны будынак і благаславіў вайскоўцаў, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Сёстры прыходскага сястрынствя пры храме абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” у Маларыце ў гэты дзень наведалі памежкамендатуру “Маларыта”, дзе паўтары гады таму была асвечаная капліца Аляксандра Неўскага. Сёстры прыйшлі з асветніцкай праграмай “Дзякуй Богу за ўсе”, якая складалася з музычнай праграмы і гутаркі пра важнасць рэгулярнага Прычашчэння, паведамляе ekklisia.by.
Праз дзень прыходскія сёстры Мікалаеўскага храма наведалі байцоў райаддзела МНС.
У Слоніме 5 чэрвеня настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Міжэвічы пратаіерэй Дзімітрый Сёмуха павіншаваў з прафесійным святам і благаславіў меліяратараў Слонімшчыны, а таксама ўручыў дырэктару прадпрыемства меліярацыйных сістэмаў «Слонімская ПМС» абраз Божай Маці з памятным надпісам, паведамляе eparhia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)