У Брытаніі з’явілася 18-дзетная сям’я

детиУ самой шматдзетнай сям’і Вялікабрытаніі папаўненне – нарадзілася яшчэ адно, 18-ае дзіця.

Дзяўчынку назвалі Холі Альфія Бо. Яе бацькі – С’ю (39 гадоў) і Ноэл Рэдфард (43 гады) шчаслівыя, піша The Daily Mirror.

Вядома што муж і жонка ведаюць адзін аднаго з дзіцячых гадоў. Рэдфарды паспяхова займаюцца бізнесам. Сям’я валодае пякарняй у Ланкашыры.

Першынец Рэдфардаў Крыс нарадзіўся, калі С’ю сама яшчэ была зусім юнай. Маладой маме на той момант было 14 гадоў. Рэдфарды таксама маюць дваіх унукаў.

Сям’я ў мінулым годзе заявіла, што 18-е дзіця, верагодна, стане апошнім для іх. Аднак С’ю, верагодна, змяніла свой пункт гледжання. Яна заявіла, што супрацьзачаткавых таблетак прымаць не будзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі