У Мінску каталікі правялі “Залатагорскі фэст” (фотарэпартаж)

залатагоркі фэст_7У Мінску ў нядзелю 7 чэрвеня на тэрыторыі ля касцёла святога Роха на Залатой Горцы прайшоў “Залатагорскі фэст”. Удзел у ім узялі гурты “Рэха”, “Laudans” і евангелізацыйны музычны праект “Рыбы”.

Фэст быў прымеркаваны да заканчэння катэхетычнага навучальнага году.

У перапынках паміж выступамі музыкаў прайшлі забаўляльныя гульні для дзяцей, якія прыйшлі на фэст. Апроч таго, падчас яго навучэнцы нядзельнай школы пры касцёле і валанцёры дабрачыннай місіі “Чыстае сэрца” атрымалі падзякі ад адміністратара парафіі ксяндза Юрыя Санько.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі