Моладзевыя арганізацыі хочуць прыцягнуць да вырашэння дэмаграфічных праблемаў
Межканфесійная пралайф-канферэнцыя «Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця» прайшла 6 чэрвеня ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Канферэнцыя прысвячалася памяці Таццяны Тарасевіч, заснавальніка руху Пралайф Беларусь і інфармацыйна-аналітычнага партала www.pro-life.by, якая памерла год таму ва ўзросце 44 гадоў. Арганізатарамі выступілі грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля” і Дабрачынны фонд абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».
Удзел у канферэнцыі ўзялі прадстаўнікі праваслаўнага, каталіцкага, пратэстанцкага і юдэйскага духавенства. Удзельнікі разгледзелі прававыя і юрыдычныя аспекты ўдзелу грамадзянаў у змене заканадаўства ў пытаннях абароны жыцця чалавека да нараджэння, а таксама абмеркавалі магчымасці прыцягнення моладзевых грамадскіх арганізацый да вырашэння сацыяльна-дэмаграфічных праблемаў у межах абвешчанага дзяржавай Года моладзі, паведамляе church.by.
У межах канферэнцыі адбылася прэзентацыя асветніцкай выставы 6для моладзі «Два шляхі», падрыхтаванай доктарам тэалогіі Уладзіславам Валаховічам, дырэктарам дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».
Пасля пленарнага пасяджэння была праведзена майстэрня «пралайф ў 3D», у якой пры дапамозе мадэратараў, спецыялістаў па стварэнні брэнда, рэжысёраў і журналістаў была арганізавана праца па генераванні ідэй для розных відаў пралайф-рэкламы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)