Аб’яднаўчы сабор УПЦ КП і УАПЦ пройдзе 14 верасня

сафіяАб’яднаўчы сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату і Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы адбудзецца 14 верасня. Адпаведнае рашэнне было прынята 8 чэрвеня на супольным паседжанні камісій абедзвюх Цэркваў па аб’яднанні ў прысутнасці прадстаўнікоў Канстантынопальскага патрыярхату.

Дэлегатамі сабору будуць усе епіскапа УПЦ КП і УАПЦ, а таксама па адным прадстаўніку ад кожных 15 зарэгістраваных па стане на 1 студзеня 2015 года рэлігійных арганізацый. Да моманту правядзення сабору накладзены мараторый на пераход парафій і архіерэяў з адной юрысдыкцыі ў іншую, паведамляе ў Facebook архіепіскап Чарнігаўскі і Нежынскі Еўстрацій (Зара).

Кіраўнікамі Аб’яднаўчага сабору да прыняцця рашэнне пра аб’яднанне і выбары адзінага зверхніка вызначаныя зверхнікі УПЦ КП і УАПЦ. Аб’яднаную Царкву прапануецца назваць “Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква Кіеўскі Патрыярхат”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі