Пад Салігорскам прайшоў моладзевы епархіяльны злёт
У вёсцы Абідземля пад Салігорскім з 5 па 7 чэрвеня праходзіў епархіяльны турыстычны злёт праваслаўнай моладзі, прысвечаны 1000-годдзю з дня смерці князя Уладзіміра і 70-годдзю Перамогі.
Удзел узяла моладзь з прыходаў Слуцкага, Любанскага, Салігорскага, Капыльскага і Нясвіжскага благачынняў. Кожнае благачынне прадставіла каманду з дванаццаці чалавек. Моладзевы лагер размясціўся блізу храма свяціцеля Мікалая Цудатворца, нядаўна асвечанага епіскапам Антоніем, паведамляе church.by.
Па ініцыятыве выкладчыка нядзельнай школы Ніны Міхайлавай напярэдадні злёту была выпушчаная фірмовая друкаваная прадукцыя. Першы дзень злёту адкрыўся ўзняццем сцяга пры ўдзеле настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Хорастава іерэя Максіма Казлова і спаборніцтвамі па спартыўным арыентаванні і міні-футболе. У гэты ж дзень удзельнікі злёту прымалі гасцей – байкераў з Мінска, Слуцка і Салігорска, якія прыехалі разам з духавенствам шэрагу прыходаў. Усе ўзялі ўдзел у памінальнай літыі, адслужанай ля помніка спаленай у гады вайны вёсцы Хадыка.
У другі дзень злёту таксама прайшоў шэраг спаборніцтваў, а вечарам у намётавы гарадок прыехаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, які далучыўся да агульнага вогнішча.
Напрыканцы злёту адбыўся фотаконкурс і конкурс на лепшы турыстычны лісток.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)