АМАП Гомеля сарваў набажэнства ў Царкве Божай “Праабражэнне”
На пастара гомельскай Царквы Божай “Праабражэнне” Сяргея Нікалаенку і пецярых членаў царквы супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы і патрабуюць іх падпісаць.
Сяргей Нікалаенка распавёў КРЫНІЦА.INFO, што 31 траўня падчас нядзельнага набажэнства, якое праходзіла ў афіцыйна арандаваным памяшканні, у яго ўварваліся супрацоўнікі АМАП з відэакамерай, на якую яны здымалі ўсіх прысутных.
Богаслужэнне было спынена. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што нібыта паступіў тэлефонны званок з таксафона і тэлефанаваўшы паведаміў, што “тут нейкі натоўп праводзіць несанкцыянаванае мерапрыемства”.
На пастара царквы Сяргея Нікалаенку і пяць прыхаджан былі складзены пратаколы, пры гэтым ніхто ім не патлумачыў, за якое парушэнне.
“Супрацоўнікі міліцыі задавалі вернікам пытанні: “Чаму вы наведваеце гэтую царкву, а не нармальную або правільную?” Аказвалі псіхалагічны ціск на прысутных, ва ўсіх былі ўзятыя дадзеныя аб прапісцы, нумары тэлефонаў і асабістыя дадзеныя. Пасля гэтага ўсім загадалі пакінуць памяшканне”, – паведаміў пастар.
Праз тыдзень, у нядзелю 7 чэрвеня, пастару царквы паступіў безаблічны званок нібыта з міліцыі.
Той, хто тэлефанаваў не прадставіўся, але патрабаваў прыйсці ў аддзяленне і распісацца ў складзеным пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні. Хто складаў пратакол, у чым менавіта складаецца правапарушэнне – не патлумачылі.
8 чэрвеня падобныя званкі сталі паступаць і іншым членам царквы. Але ў гэты раз патрабавалася прыйсці на допыт па нібыта ўжо крымінальнай справе ў дачыненні да пастара царквы. Пры гэтым, той хто тэлефанаваў, пагражаў, што калі яны не прыйдуць у аддзяленне міліцыі, то да іх будзе прыменена крымінальная адказнасць. Адна жанчына, член царквы, папрасіла ўдакладніць тэму допыту, на што ёй адказалі: “Чаму вы наведваеце гэтую царкву, а не нармальную?”
Рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай Царква Божая “Праабражэнне” Гомеля мае рэгістрацыю з 2005 года, прайшла перарэгістрацыю ў 2012 годзе. Да гэтага інцыдэнту ніякіх заўваг з боку ўладаў не мела.
Пастар царквы Сяргей Нікалаенка і члены царквы лічаць усё тое, што адбылося “абуральным правапарушэннем канстытуцыйных правоў грамадзян Беларусі” і будуць адстойваць свае канстытуцыйныя правы на свабоду веравызнання.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)