Уладальнік электрамабіля ў Гродне: незвычайная для Беларусі машына акупляе сябе за сем гадоў
Ідэя пакупкі такога аўтамабіля нарадзілася ў цяперашняга яго ўладальніка Леаніда з Гродна ў 2014 годзе, калі ў Беларусі адмянілі растаможку на дадзены тып транспартных сродкаў, паведамляе «Твой Стыль».
Уладальнік першага экалагічна чыстага аўтамабіля ў Гродне распавёў, што цана дадзенай машыны была ў межах разумнага, знайшлі яе ў ЗША, яна ўжо выкарыстоўвалася 2 гады. Гэты электрамабіль Nissan Leaf «прыплыў» трэці ў Беларусь, зараз менавіта такой маркі ўсяго 7.
Зараджаецца машына ад звычайнай разеткі 220 V. Час зарадкі парадкам 8 гадзін. Хапае акумулятара на дзень. Леанід адзначыў, што са з’яўленнем электрамабіля перамяшчэнне на гарадскім транспарце стала для яго вельмі дарагім. Праўда, стараецца далей, чым на 50 кіламетраў не выязджаць, бо ў Беларусі няма станцый, дзе можна было б хутка зарадзіць акамулятар за 30 хвілін. Такі транспарт не толькі танны, але і экалагічна чысты.
Nissan LEAF – электрамабіль японскага канцэрна Nissan, серыйна выпускаецца з вясны 2010 года. Сусветная прэм’ера адбылася на міжнародным Такійскім аўтасалоне ў 2009 годзе. Заказы на мадэль японскія і амерыканскія дылеры кампаніі пачалі прымаць 1 красавіка 2010 года.
У канцы лістапада 2010 Nissan LEAF быў абвешчаны першым сярод электрамабіляў пераможцам конкурсу “Еўрапейскі аўтамабіль 2011 года”(англ. European Car of the Year). У канцы красавіка 2011 Nissan LEAF быў таксама абвешчаны першым пераможцам конкурсу “Сусветны аўтамабіль 2011 года”.
Рэальныя паказчыкі выдаткаў ва ўмовах Гродна на 100 км: лета – 12 000 рублёў, зіма – 15 000 рублёў.
За 7 гадоў машына цалкам акупляе сябе. Эканомія ў год каля 2 тысяч долараў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)