Выбары прэзідэнта: замест 15 лістапада – 11 кастрычніка

ермошинаЦВК прапануе правесці выбары прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка, заявіла 9 чэрвеня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, гэтая дата апраўдана тым, што не прыйдзецца збіраць пазачарговую сесію парламента, бо парламент да свайго сыходу на вакацыі зможа абвясціць выбарчую кампанію.

Лідзія Ярмошына будзе звяртацца ў парламент, каб гэта адбылося 30 чэрвеня, перадае БелТА.

Раней гаварылася, што выбары, хутчэй за ўсё, пройдуць 15 лістапада.

Лукашэнка: не трэба эксперыментаваць

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы са старшынёй ЦВК заявіў, закранаючы міжнародныя абавязацельствы Беларусі падчас правядзення прэзідэнцкай кампаніі, што нікому не будзе забаронена «назіраць за выбарамі, у тым ліку і з боку, як і ўнутраным назіральнікам».

Аднак, адзначыў ён, не трэба абяцаць «таго, чаго не можам зрабіць», і эксперыментаваць па-за законаў. Паводле яго слоў, «у нас ёсць законы, нармальныя законы – не горш, чым у іншых, якія могуць забяспечыць стабільнасць і спакойнае правядзенне ўсёй гэтай электаральнай кампаніі».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі