Амбасадар Расіі: мы падтрымаем на выбарах Лукашэнку, а ў апазіцыі шанцаў няма

alexander_surikovРасія на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта Беларусі ўвосень 2015 года будзе падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку, заявіў пасол РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў 10 чэрвеня, паведамляе INTERFAX.RU.

Ён сказаў, што выступаць наўпрост у рамках агітацыйнай кампаніі яны не будуць, бо яны – іншая дзяржава, “але мы будзем падтрымліваць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку”.

На думку Сурыкава, беларусы павінны быць удзячныя Лукашэнку за тое, што ён зрабіў з краінай за гады прэзідэнцтва. Таксама ён дадаў, што ўсе сумневы ўлада пераадолее, “таму што яна ў вас моцная”.

Таксама пасол Расіі ў Мінску сказаў, што ў кандыдатаў ад апазіцыі шанцаў на перамогу ў прэзідэнцкіх выбарах няма.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі