Больш за палову жыхароў Беларусі ўжо не ўяўляюць сваё жыццё без тэлефона і інтэрнэту
Больш за 50% беларусаў не ўяўляюць свой звычайны дзень без мабільнага тэлефона і інтэрнэту. Пра гэта сведчаць дадзеныя нацыянальнага сацапытання Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта.
52% апытаных паказалі на неабходнасць наяўнасці тэлевізара, 29,5% – адчуваюць штодзённую патрэбу ў выкарыстанні інтэрнэта. Друкаваныя СМІ, стацыянарны тэлефон і персанальны кампутар штодня неабходныя кожнаму пятаму жыхару Беларусі. Без радыёпрыёмніка і кнігі не могуць прадставіць свой дзень 14% апытаных.
Інтэрнэт-карыстальнікамі з’яўляюцца 64,5% грамадзян старэйшыя за 18 гадоў, палова з іх выходзіць у сетку практычна штодня, а 10% – штотыдзень. І толькі 4,5% карыстаюцца інтэрнэтам некалькі разоў на месяц. 41% людзей ва ўзросце 18-29 гадоў карыстаюцца інтэрнэтам штодня.
Палова з тых, хто карыстаецца інтэрнэтам штодня, знаходзіцца онлайн ад адной да трох гадзін, кожны пяты – ад трох да шасці гадзін штодня. Праводзяць у сетцы ад шасці да дванаццаці гадзін 7% рэспандэнтаў. Не карыстаецца онлайн-сэрвісамі альбо марнуе на іх нязначны час пятая частка карыстальнікаў інтэрнэту.
77,5% апытаных карыстальнікаў выходзяць у інтэрнэт з дапамогай персанальных кампутараў са стацыянарнымі мадэмамі. Кампутар з 3G-мадэмам выкарыстоўваюць 16% рэспандэнтаў. З дапамогай мабільных тэлефонаў і смартфонаў выходзяць у сетку 43%, выкарыстоўваюць для гэтых мэтаў планшэтныя прылады 12%.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)