Кардынал Мюлер супраць прыстасавання Царквы да язычніцкага ладу жыцця

Кардынал Герхард Мюлер выказаўся рэзка адмоўна ў дачыненні да тэндэнцыі адаптацыі царкоўнага вучэння да сучаснага, часцяком язычніцкага, ладу жыцця.

У сваім інтэрв’ю каталіцкай газеце «Die Tagespost» кардынал заявіў, што спробы зраўнаваць Пісанне і «любыя так званыя сучасныя рэаліі» ўяўляюць сабой нішто іншае як «ўкараненне суб’ектывізму і выбарчага падыходу да рэлігіі, схаваных за заслонай сентыментальнай і акуратнай рыторыкай».

Каментары кардынала Мюлера з гэтай нагоды разглядаюцца нямецкай грамадскасцю як крытыка нядаўняга паседжання «тайнай рады», якая складаецца з духавенства і экспертаў з Германіі, Францыі і Швейцарыі, якое адбылося 25 траўня ў Рыме. На дадзеным сходзе абмяркоўваліся магчымыя шляхі прыстасавання Царквы да сучасных рэалій, у тым ліку да сучаснай свецкай палавой этыкі. У адказ на падобныя спробы кардынал Мюлер заявіў, што падобныя «рэаліі» могуць мець паганскі характар ​​і што вера не можа быць прадуктам сімбіёзу «прымальных» хрысціянскіх ідэй, абстрактных прынцыпаў і паганскага ладу жыцця.

Па матэрыялах Catholic News Agency.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі