Лета ў гэтым годзе будзе цёплым і вільготным

WP_20140829_003

Лета ў гэтым годзе будзе цяплейшым, чым звычайна. Але па папярэдніх прагнозах такіх працяглых засушлівых перыядаў, як у 2010 годзе, не чакаецца. Колькасць ападкаў чакаецца трохі больш за норму, якая ў сярэднім складае 244 мм. Пра гэта паведаміў 10 чэрвеня на брыфінгу “Надвор’е на лета” начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, паведамляе БЕЛТА.

У чэрвені тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі чакаецца каля кліматычнай нормы, па поўдні вышэй за норму, спякота будзе чаргавацца з дажджамі.

У ліпені сярэдняя тэмпература паветра будзе расці ад першай дэкады да трэцяй. Гэты месяц чакаецца цяплейшы, чым звычайна, сярэдняя тэмпература на 0,5 градуса вышэй за кліматычную норму, якая складае 17-19 градусаў. Месячная колькасць ападкаў мяркуецца каля нормы, па паўночным захадзе ападкаў будзе крыху больш. У ліпені каля паловы дзён будуць з дажджамі і шквалістым ветрам.

Жнівень на 0,5 градуса будзе цяплейшы, чым звычайна, але дажджлівым.

На сёняшні дзень у Беларусі усталявалася камфортнае надвор’е, дзьме паўночны вецер, але ў чацвер вецер зменіцца на паўднёвы і тэмпература павысіцца. У суботу, 13 чэрвеня, паветра прагрэецца да 25-32 градусаў, у нядзелю – да 27-34 градусаў.

З 15 чэрвеня праз паўночна-заходнія рэгіёны Беларусі пройдзе цыклон і актыўныя атмасферныя франты. Чакаюцца дажджы і навальніцы, магчымы град, пры навальніцах шквалісты вецер да 15-20 м/с. Тэмпература паветра па паўночным захадзе – 21-26 градусаў, а на большай частцы тэрыторыі ад 27 да 34 градусаў.

16 чэрвеня таксама будуць дажджы і навальніцы. Тэмпература днём – 16-22, па паўднёвым усходзе захаваецца – 23-28 градусаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі