На V з’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій асудзілі экстрэмізм
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выступіў з асуджэннем рэлігійных экстрэмістаў. На V з’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій 10 чэрвеня ў Астане ён сказаў, што экстрэмізм здзяйсняецца “ІДІЛ”, “Бока харам”, “Аль-Шабаб”, “Аль-Каіда” і іншымі сектамі і тэрарыстычнымі групамі. Гэта не рэлігія, якая выклікала гвалт, а асобныя людзі, якія вырашылі выкарыстаць гвалт цынічным чынам, паведамляе яго словы ИНТЕРФАКС.
Пан Гі Мун адзначыў, што злачынствы, учыненыя ў імя рэлігіі, на самай справе з’яўляюцца злачынствамі супраць рэлігіі. Ён звярнуў увагу на асаблівую ролю рэлігійных лідараў у падтрыманні міру, якія могуць стварыць адзіную глебу для вырашэння праблем, звязаных з канфліктамі.
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў таксама назваў блюзнерствам выкарыстанне ісламу для апраўдання экстрэмізму і тэрарызму. Ён лічыць, што пагроза глабальнага тэрарызму ў сувязі з дзеяннямі баевікоў ІДІЛ перайшла ў больш небяспечную стадыю. Ён адзначыў, што пад уздзеяннем псеўдарэлігійных поглядаў баевікі наўмысна руйнуюць аб’екты культурнай спадчыны ў Іраку і Сірыі і распаўсюджваюць праз інтэрнэт кадры жахлівых пакаранняў смерцю прыхільнікаў іншых рэлігій, журналістаў і валанцёраў.
Назарбаеў сказаў, што трывожаць паведамленні аб пашкоджанні храмаў пры абстрэлах гарадоў і вёсак на ўсходзе Украіны і заклікаў рэлігійных дзеячаў распрацаваць меры па супрацьдзеянні экстрэмізму.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)