Амерыканскія санкцыі супраць Беларусі Абама падоўжыў яшчэ на год

103132

Прэзідэнт ЗША Барак Абама 10 чэрвеня падоўжыў яшчэ на год дзеянне амерыканскіх санкцый супраць Беларусі. У паведамленні Белага дома гаворыцца, што санкцыі былі ўведзены ў 2006 годзе, у сувязі з “парушэннямі правоў чалавека, звязанымі з палітычнымі рэпрэсіямі, уключаючы затрыманні і знікненні людзей, а таксама ў сувязі з карупцыяй, уключаючы няправільнае выкарыстанне дзяржаўных актываў Беларусі ці няправільнае выкарыстанне іх дзяржаўнымі органамі”, паведамляюць РИА Новости.

Абама ў апавяшчэнні нагадвае членам кангрэса, што дзеянні і палітыка асобных членаў урада Беларусі падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, што выявілася ў час “недэмакратычных выбараў у сакавіку 2006 года”.

Прэзідэнт ЗША адзначае, што падобныя дзеянні ўяўляюць небяспеку нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША.

Папярэдні перыяд дзеяння санкцый мінаў 16 чэрвеня 2015 года.

Санкцыі мяркуюць блакаванне рахункаў названых асоб у амерыканскіх банках, забарона ім на ўезд у ЗША, забарона амерыканскім кампаніям мець з імі справы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі