У Польшчы з-за скандалу з праслухоўкай трое міністраў і маршал Сойма падалі ў адстаўку

20110225_sejmУ Польшчы, у сувязі з апублікаваннем матэрыялаў расследавання, якое тычыцца справы аб праслухоўцы, міністры, якія з’яўляюцца фігурантамі запісаў: аховы здароўя Барташ Арлуковіч, казначэйства Анджэй Бернат, спорту Уладзімеж Карпінскі — падалі ў адстаўку. Таксама падаў у адстаўку і маршал Сойма Радаслаў Сікорскі.

На прэс-канферэнцыі ў Варшаве прэм’ер-міністр Польшчы Эва Копач паведаміла, што прыняла іх заявы, а таксама што адстаўкі з’яўляюцца вынікам справы аб праслухоўцы, якое «аказвае негатыўны ўплыў на дзяржаву», паведамляе radiopolsha.

Яна адзначыла, што адзіным вынікам гадавога расследавання справы аб тэлефонных праслухоўваннях стала гіганцкая ўцечка інфармацыі, што падрывае давер да пракуратуры. Копач перакананая, што завяршыць справу зможа толькі пракуратура з новым генеральным пракурорам.

Эва Копач ад імя партыі выбачылася перад выбаршчыкамі за тое, што яны пачулі на агучаных запісах палітыкаў «Грамадзянскай платформы».

Скандал з праслушкай разгарэўся 14 чэрвеня 2014 года, пасля таго як штотыднёвік «Wprost» апублікаваў стэнаграмы нелегальна падслуханых размоваў у рэстаране ў ліпені 2013 года міністра ўнутраных спраў Бартломея Сянкевіча і кіраўніка Нацбанка Марэка Белькі. Чыноўнікі абмяркоўвалі рашэнні не зусім законнымі спосабамі як дзяржаўных, так і асабістых пытанняў, ужываючы ненарматыўную лексіку.

Праз тыдзень часопіс апублікаваў запіс размовы кіраўніка міністэрства замежных спраў краіны Радаслава Сікорскага з дэпутатам парламента Яцакам Растоўскім. У размове Сікорскі скептычна адазваўся аб супрацоўніцтве Польшчы і ЗША, назваўшы адносіны бескарыснымі і нават шкоднымі, пры гэтым міністр ужыў вульгарныя тэрміны.

У 2014 годзе публікацыя часткі гэтых запісаў выклікала палітычны крызіс, перафарматаванне ўрада Дональда Туска і адстаўку кіраўніка МУС Польшчы Барталамея Сянкевіча.

9 чэрвеня гэтага года бізнэсмэн Збігнеў Станога на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў 20 тамоў матэрыялаў расследавання па справе аб праслухоўцы. Варшаўская акруговая пракуратура ініцыявала следства па справе аб уцечцы дадзеных. Пазней бізнесмену былі прад’яўлены абвінавачванні ў распаўсюдзе матэрыялаў расследавання.

Польскія СМІ называюць Збігнева Станогу «прадпрымальнікам з неадназначнай пазіцыяй», які «вядзе ўласную вайну з паліцыяй і дзяржавай».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі