У Ватыкане будуць судзіць біскупаў за неданясенне на педафілаў

Ватикан1

У Ватыкане будзе створаны адмысловы судовы орган для прыцягнення да адказнасці святароў, якія пакрываюць сваіх калегаў-педафілаў. Такое распараджэнне зрабіў Папа Рымскі Францыск, паведамляе euronews.

Трыбунал будзе дзейнічаць пад наглядам Кангрэгацыі дактрыны веры. Пад яго юрысдыкцыю будуць трапляць біскупы, якія пакрываюць педафілію ці не прадпрымаюць мер процідзеяння такім злачынствам.

Прэс-сакратар Святога пасаду кардынал Федэрыка Ламбардзі растлумачыў, што цяпер будзе спецыяльная працэдура для вырашэння пытанняў, звязаных з перавышэннем паўнамоцтваў з боку біскупаў. Такое рашэнне прынята ў адказ на шматразовыя просьбы ахвяр святароў-педафілаў.

Да гэтага часу адказнасць была на біскупах за выяўленне злачынстваў сярод падпарадкаваных ім святароў, але не было выразнага механізму прыцягнення да суду саміх іерархаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі