Закон аб альтэрнатыўнай службе ўступіць у моц з 1 ліпеня 2016 года

9a6b9ae41695577dfba3453f22a

Закон аб альтэрнатыўнай службе ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2016 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.

На альтэрнатыўную службу могуць быць накіраваны грамадзяне, якiя падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прыгодныя па стане здароўя i фiзiчным развiцці да праходжання тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве, якія асабіста заявілі аб тым, што прыняцце ваеннай прысягі, нашэнне, прымяненне зброі або непасрэдны ўдзел у вытворчасці і абслугоўванні зброі, боепрыпасаў і баявой тэхнікі супярэчаць іх рэлігійным перакананням ў той меры, у якой становіцца немагчымым праходжанне воінскай службы.

Альтэрнатыўную службу будуць праходзіць у арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадарках, у арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгункі, акрамя таго, такія грамадзяне могуць прыцягвацца да ўдзелу ў ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Заява жадаючага прайсці альтэрнатыўную службу разглядаецца на пасяджэнні прызыўной камісіі ў яго прысутнасці. На пасяджэнне могуць быць запрошаны прадстаўнікі рэлігійных і іншых арганізацый, іншыя грамадзяне, якія могуць даць тлумачэнні па сутнасці заявы.

Мужчыны без вышэйшай адукацыі будуць праходзіць альтэрнатыўную службу 36 месяцаў, з вышэйшай адукацыяй – 24 месяцы.

Альтэрнатыўшчыкі не маюць права прымаць удзел у забастоўках; ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць; выконваць іншую аплачваемую работу.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ім будзе выплачвацца штомесячнае грашовае ўтрыманне ў памеры 150% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі, за два апошнія кварталы.

Пры гэтым памер устаноўленага грашовага ўтрымання павышаецца: на 20% бюджэту пражытачнага мінімуму – з 13-га месяца альтэрнатыўнай службы; на 40% – з 25-га месяца альтэрнатыўнай службы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі