Еўрапарламент прагаласаваў за працяг санкцый супраць Расіі, а Расія паабяцала не застацца ў даўгу

754340467114818

Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю, у якой заклікаў урады краін ЕС працягнуць санкцыі супраць Расіі. Дэпутаты лічаць, што давер да Масквы не можа быць адноўлены да выканання мінскіх пагадненняў і перагляду рашэння аб далучэнні Крыма, паведамляе rbc.

356 чалавек падтрымалі такое рашэнне, 183 дэпутаты прагаласавалі супраць. Праект рэзалюцыі быў ухвалены камітэтам Еўрапарламента па замежных справах у пачатку траўня. Аўтары праекта рэзалюцыі адзначалі, што адносіны паміж ЕС і Расіяй павінны быць накіраваны на супрацоўніцтва, а не канфрантацыю. Еўрапарламент лічыць, што вынік магчымы, калі Масква «цалкам і безумоўна» рэалізуе пагадненне аб спыненні агню і верне Крым Украіне.

Еўрадэпутаты перакананыя, што Расія стварае яшчэ адну стартавую пляцоўку па прыкладзе Калінінграда, на гэты раз у Чорным моры і можа пагражаць краінам Усходняй Еўропы.

Прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Расіі ў ЕС ад каментароў з нагоды прыняцця рэзалюцыі адмовіліся.

Разам з тым 11 красавіка прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў сказаў, што «на аснове ўзаемнасці якія-небудзь санкцыйныя крокі не будуць пакінуты без адказу».

У канцы чэрвеня на саміце ЕС будзе обмяркоўвацца пытанне аб падаўжэнні санкцый супраць Расіі. Каб прыняць рашэнне па гэтым пытанні неабходна будзе згода ўсіх 28 членаў Еўрасаюза. Захад увёў санкцыі з-за далучэння Крыма і ўкраінскага крызісу, у якім шэраг дзяржаў абвінавачвае Маскву.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі