Гомельскую пратэстанцкую супольнасць абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве

верующиеАдміністрацыйная справа ў дачыненні гомельскай рэлігійнай супольнасці «Царква Божая «Праабражэнне» накіравана ў суд.

Раней, 31 траўня, міліцыянты і амапаўцы перарвалі набажэнства супольнасці ў арандаваным адміністрацыйным будынку Гомеля.

Супольнасць абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве i міліцыя склала пратакол па артыкуле 23.34 КаАП Беларусі. Цяпер пастыру і вернікам пагражае штраф да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, паведамляе spring96.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі