«Карытас» зладзіла семінар аўтара кніг пра аўтызм

семінар КарытасСемінар каталіцкага педагога, адмыслоўца па працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхікі Іва Сельнера адбыўся 11 чэрвеня ў мінскім Каталіцкім моладзевым цэнтры імя святога Яна Боско па ініцыятыве Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”. Семінар, зладжаны пры падтрымцы  аўстрыйскай арганізацыяй “Карытас Лінц”, прайшоў пад тэматычнай назвай “Шлях да самастойнага жыцця – патэнцыял майго дзіцяці”.

Аўдыторыяй Іва Сельнера – аўтара кніг “Мифы и факты о людях с умственными ограничениями” і “Синдром аутизма” – сталі бацькі дзяцей з інваліднасцю, а таксама адмыслоўцы з дзяржаўных установаў, паведамляе caritas.by.

Тэарэтычная частка семінара ўключыла ў сябе прэзентацыю класіфікацыі тыпаў і прыкметаў розумавай інваліднасці. Пасля прэзентацыі ўсе ўдзельнік маглі паразмаўляць з Іва Сельнерам і атрымаць у падарунак яго кнігу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі