У Магілёве зафарбавалі “агрэсіўны” надпіс на падораным расейцамі бюсце Пушкіна

пушкинУ Магілёве па распараджэнні ўладаў працоўныя зафарбавалі надпіс на пастаменце бюста Аляксандра Пушкіна ля навучальнага корпуса Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа.

Надпіс акуратна зафарбаваны карычневай фарбай пад колер пастамента і ніякіх літар не відаць, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляла Крыніца, у Магілёве 6 чэрвеня быў урачыста адкрыты бюст Пушкіна з урыўкам на пастаменце з твора «Клеветникам России», які пачынаецца са слоў «Иль нам с Европой спорить ново, иль русский от побед отвык?». Гэта выклікала негатыўную рэакцыю грамадскасці горада і ўлады вырашылі выдалiць надпіс. Бюст падарылі ўдзельнікі расійскага праекта «Алея расійскай славы».

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі