У Мінску экспануюць старажытныя друкаваныя, а ў Віцебску – сучасныя аўтарскія абразы
11 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў галерэі “Лабірынт” на 3 паверсе адчынілася выстава “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона”. Экспанатамі сталі больш за 70 артэфактаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і польскага Музея земляробства імя ксяндза К. Клюка ў горадзе Цехановец. Гэта хромалітаграфіі, надрукаваныя на мяжы XIX-XX ст. у еўрапейскіх друкарнях.
Сярод прадстаўленых праваслаўных і каталіцкіх хромалітаграфіяў – выбітныя друкі дарэвалюцыйных выдаўцоў Я. Фясенкі і І. Сыціна, а таксама трохмерны абраз Божай Маці Чанстахоўскай, на якім, пры змене ракурсу, адкрываюцца тры выявы, паведамляе nlb.by.
Выстава “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” будзе працаваць да 27 жніўня.
У віцебскай Ратушы 10 чэрвеня адбылася прэзентацыя выставы «Святочныя абразы», арганізаванай па выніках міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Польшчы. У экспазіцыі прадстаўленыя 40 сучасных абразой, выкананых беларускімі, украінскімі і польскімі мастакамі.
Арганізатарамі выставы выступілі Польскі інстытут у Мінску і Віцебскі абласны краязнаўчы музей, абразы будуць экспанавацца да канца месяца, паведамляе blr.belta.by.
Аўтары ўзораў сучаснага іканапісу працуюць у розных тэхніках, ад тэхнікі наіўнага народнага мастацтва да абстракцыянізму, некаторыя майстры працягваюць сваёй творчасцю традыцыі класічнага іканапісу.
Іканапісцы з розных краінаў штовосень збіраюцца ў польскім гарадку Новіца, дзе ў межах міжнароднага праекта, запачаткаванага ў 2011 годзе, прадстаўляюць свае працы, удзельнічаючы ў канферэнцыях і дыскусіях разам з мастацтвазнаўцамі і тэолагамі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)