Завершаная працэдура рэгістрацыі Лідскай епархіі

Лидская епархияУпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка 12 чэрвеня ўручыў епіскапу Лідскаму і Смаргонскай Парфірыю пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі праваслаўнай Лідскай епархіі, створанай у канцы мінулага года рашэннем Сінода БПЦ.

Пасведчанне было ўручанае епіскапу Парфірыю ў будынку Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў у прысутнасці кіраўніка справамі Мінскай Экзархіі епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія і выконваючага абавязкі сакратара Лідскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэя Максіма Цыгеля, паведамляе church.by.

Леанід Гуляка пажадаў епіскапу Парфірыю поспехаў у справе ўладкавання царкоўнага жыцця ў новазаснаванай епархіі, станоўча ацаніўшы той факт, што ўладыка мае сур’ёзны пастырскі і адміністрацыйны досвед, набыты ў гады служэння ў Успенскім Жыровіцкім манастыры.

Новая епархія створаная ў межах Іўеўскага, Лідскага, Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі