БХД будзе дамагацца права на жыццё для зачатых дзяцей

дзіцяУ праграме дзеянняў на 2015 год З’езд БХД пастанавіў не вылучаць уласнага кандыдата і не падтрымліваць ніводнага з кандыдатаў у кампаніі 2015 года, але абвясціў гатоўнасць “да супрацы з усімі дэмакратычнымі сіламі, чые ідэалогія і дзеянні не супярэчаць прынцыпам БХД”.

Хрысціянскія дэмакраты будуць узмацняць працу  народных самакіраванняў “як незалежную альтэрнатыву  праўладным і прапуцінскім арганізацыям”.  Галоўная мэта народных самакіраванняў – абарона асноўных правоў і свабод грамдзян краіны, у тым ліку права на свабодныя справядлівыя выбары, права на свабоду сходаў, незалежную інфармацыю, годнае жыццё, а таксама абарона грамадзян ад незаконнага пераследу, арганізацыя грамадскіх кампаній, распрацоўка і адстойванне  альтэрнатыўных планаў развіцця рэгіёнаў і краіны ў цэлым.

БХД плануе распрацаваць шэраг законапраектаў рэформаў для Беларусі ў сферах права, эканомікі, абароны, інфармацыі, культуры, сацыяльнай палітыкі. Адна з галоўных задач БХД на бліжэйшы час – правядзенне кампаніі “За даступную і якасную медыцыну”. У прыватнасці, плануецца забяспечыць права на жыццё яшчэ не народжанага  чалавека   на кожнай стадыі цяжарнасці.

БХД будзе падтрымліваць кампанію салідарнасці з мэтай вызвалення Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў, удзельнічаць у кампаніі назірання “Права выбару”, каб забяспечыць “фіксацыю рэальнай яўкі на “выбарах”, выяўленне фактаў прымусу і фальсіфікацыяў”.

“Перад пагрозай незалежнасці Беларусі, ва ўмовах крамлёўскай агрэсіі ва Ўкраіне БХД бачыць сваёй неадкладнай надзённай справай гуртаванне ўсіх сіл, здольных абараніць беларускую незалежнасць”, — гаворыцца ў рашэнні з’езду.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі