Епіскап Брэсцкі асвяціў ніжні храм у брэсцкім Георгіеўскім саборы

Иоанн храмЕпіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан 11 чэрвеня асвяціў храм Сямі пакутнікаў юнакоў Эфэскія – ніжні храм Георгіеўскага храма ў брэсцкім мікрараёне Вычулкі, а таксама адслужыў у ім першую Боскую Літургію.

Па заканчэнні Літургіі быў здзейснены Хросны ход вакол храма, уладыка Іаан ўручыў пісьмовыя архіерэйскія падзякі актыўным прыхаджанам і падарыў прыходу абраз Божай Маці «Жыровіцкая», паведамляе ekklisia.by.

У гэты ж дзень епіскап Маладэчанскі і Стаўбцоўскі Павел сустрэўся з кіраўнікамі і актывістамі епархіяльнага Аддзела па справах моладзі. Сустрэча адбылася ў Гарадскім Палацы культуры, на абмеркаванне былі вынесеныя магчымасці аказання валанцёрскай дапамогі сацыяльным установам і дамам-інтэрнатам, а таксама наладжванне у епархіі выдавецкай дзейнасці і стварэнне ўласных сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе molod-eparchy.by.

Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан ў суправаджэнні старшыні аддзела архітэктуры і будаўніцтва Гомельскай епархіі пратаіерэя Георгія Тура зздзейніў працоўную паездку па будучых храмах Гомельскага благачыння, падчас якой наведаў будаўнічыя пляцоўкі ў сёлах Краўцоўка і Новая Гута, паведамляе eparhiya.by.

Епіскап Тураўскі і Мазырскі 8 чэрвеня ў крыптавым храме Сабора новапакутнікаў і спаведнікаў Беларускіх ў мазырскім Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы па заканчэнні Боскай Літургіі узнёс асаблівыя малітвы пра дараванне дажджу ў саслужэнні святароў, якія здзейснілі малебныя спевы перыяду бездажджоўя, паведамляе turov.by.

На наступны дзень епіскап Леанід саслужыў за Боскай Літургіяй мітрапаліту Белацаркоўскаму і Багуслаўскаму Аўгустыну, які штогод прыязджае на прастольнае свята Тройцы ў сваё роднае сяло Глушкавічы пад Лельчыцамі. Уладыка Аўгустын маліўся аб міры ў Украіне і звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю, а па заканчэнні богаслужбы падарыў епіскапу Леаніду панагію і крыж з Ерусаліма, бібліятэцы храма – кнігі, а глушкавіцкім дзецям – салодкія падарункі і абразкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі