На кірху ў Гродне вярнуўся шпіль

лютерНа лютэранскую царкву святога Яна ў Гродне ў ноч на 3 чэрвеня быў усталяваны 16-метровы шпіль.

Працы па вырабу і ўсталёўцы выканала гарадское прадпрыемства «Гроднапрамбуд», работнікі якога даставілі шпіль да культавага будынка позна ўвечары, калі вуліцы вызваліліся ад транспарту. Папярэдне на працягу некалькіх дзён вяліся парцы па дэмантажы старога шпіля, паведамляе grodnonews.by.

Двухметровы крыж, які ўвенчвае шпіль, выраблены ў механічным цэху Гродзенскага мясакамбіната, тут жа былі вырабленыя невялікія крыжы для пінакляў (вежак).

Работнікі «Гроднапрамбуд» плануюць завяршыць парцы па ўсталяванні плота вакол лютэранскага храма да пачатку ліпеня, напярэдадні Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі, які пройдзе ў яго сценах.

У далейшых планах супольнасці – рамонт старадаўняга гадзінніка на галоўнай вежы і ўнутраны рамонт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі