З Данецка вярнулася беларуская гуманітарная група

ГорловкаВаланцёры з Мінска, якія адгукнуліся на заклік пісьменніка Мікалая Гаўрылава і сабралі гуманітарную дапамогу для жыхароў Данецка, Дэбальцава і Горлаўкі, 11 чэрвеня вярнуліся ў Мінск.

У траўні за два тыдні праваслаўныя вернікі Мінска сабралі каля 300 тысяч расійскіх рублёў у эквіваленце, на якія былі набытыя прадукты харчавання і лекі, частка якіх была адвёзена у Горлаўска-Славянскую епархію, пры якой зараз ствараецца бясплатная аптэка. Таксама валанцёры змаглі арганізаваць паездку на могілкі для жыхароў Горлаўкі, у якой зноў ідуць баі, паведамляе sobor.by.

Таксама была аказаная адрасная дапамога тром сем’ям з Горлаўкі і Дзебальцава і двум з Данецка. У Данецку ў дзіцячае аддзяленне абласнога траўматалагічнага цэнтра было дастаўленае медыцынскае абсталяванне для знешняй фіксацыі, а ў 21-ую бальніцу, якая знаходзіцца на лініі агню ў раёне аэрапорта, – больш за тону прадуктаў харчавання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі