Мітрапаліт Кандрусевіч прыехаў на юбілейную Імшу да святара з Дзяржынска

костел в ДзержинскеМітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 14 чэрвеня наведаў каталікоў Дзяржынска і ўзначалiў Святую Iмшу ў парафii святой Ганны ў Дзяржынску, падчас якой пробашч парафіі кс. Рышард Пежхала прымаў віншавання з 25-гадовым юбілеем святарства.

Прамаўляючы гамілію на тэму нядзельнага фрагмента Евангелля, у якім Божае Валадарства параўноўваецца з малым зярняткам, герарх нагадаў, што задача Касцёла – не толькi абвяшчаць Божае слова, але i рыхтаваць для яго глебу, каб яно прынесла добры плён. “Ужо больш за 25 гадоў ксёндз Рычард Пежхала сее зерне Божага слова. Не толькi сее, але і праз евангелiзацыю i катэхiзацыю рыхтуе глебу, каб пасеянае iм слова Евангелля прыносiла добры плён”, падкрэсліў мітрапаліт, дзякуючы юбiляру за ахвярную працу ў Касцёле ў Беларусi, паведамляе catholic.by.

Ксёндз Рышард Пежхала з Кангрэгацыі Мiсiянераў Святой Сям’i нарадзіўся ў Польшчы, 23 гады яго святарскага служэння прайшлі ў Беларусі. Пэўны час святар працаваў у Лагойску, дзе пад яго кіраўніцтвам быў пабудаваны касцёл святога Казiмiра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі