Іракскі арцыбіскуп просіць Захад абараніць хрысціянаў ад ІДІЛ

Зверхнік Каталіцкай Царквы ў Сірыі арцыбіскуп Масульскі Ёхана Мушэ заклікаў ўрады сусветных дзяржаў прыйсці на дапамогу хрысціянскім суполкам, дом якіх, Масул, ужо год знаходзіцца пад кантролем баевікоў ІДІЛ.

Арцыбіскуп заявіў, што ўзброенае ўмяшанне з’яўляецца “лепшым варыянтам вырашэння праблемы”. «Мы просім усіх аказаць ціск на людзей, здольных вызваліць нашы гарады і вёскі як мага хутчэй, каб людзі маглі вярнуцца туды і працягнуць мірнае жыццё», – заявіў ён.

Па матэрыялах Catholic News Agency.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі