Крыж Еўфрасінні Полацкай перанесены з Шаркаўшчыны ў Глыбокае

ШарковщинаПаломніцтва Крыжа Еўфрасінні Полацкай па раённых цэнтрах, якія знаходзяцца на тэрыторыі праваслаўнай Полацкай епархіі, працягнулася 14 чэрвеня набажэнствам падзякі, якое на світанку было адслужанае ў шаркаўшчынскім храме Успення Найсвяцейшай Багародзіцы іерэем Васілём Страхой.

Па заканчэнні набажэнства пры вялікім сборы прыхаджанаў крыжаходцы вынеслі святыню з храма і накіраваліся ў царкву абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» г. п. Шаркаўшчына, дзе адбылася Боская літургія, узначаленая благачынным Шаркаўшчынскай акругі пратаіерэем Пятром Бараноўскім. Падчас богаслужбы, якая доўжылася да гадзіны дня, Крыж быў таксама даступны для пакланення. Па заканчэнні службы хросны ход са святыняй рушыў на выхад з горада, зрабіўшы прыпынак ля нядаўна адкрытага помніка святому дагаджальніку Канстанціну Жданаву, новапакутніку ХХ стагоддзя, які пры жыцці пабудаваў храм у Шаркаўшчыне, паведамляе eparhia992.by.

Аўтатранспартам Крыж быў дастаўлены ў Глыбокае, дзе ў 14. 50 у Беразвечскага Міхайлаўскага жаночага манастыра святыню сустрэлі святары Глыбоцкага благачыння, ігумення манастыра матухна Анфіса з сёстрамі, прыхаджане. Адбылося асвячэнне Крыжам манастыра і будучага Міхайлаўскага храма, пасля чаго працэсія накіравалася ў сабор Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, па дарозе да хроснага ходу далучаліся гараджане.

Знаходжанне святыні ў саборы пачалося з набажэнства падязкі, якое здзейсніў благачынны Глыбоцкац акругі пратаіерэй Міхаіл Ізаітка. Святыня знаходзілася ў саборы да 23.00 і была даступная для пакланення вернікаў падчас вячэрняй богаслужбы і набажэнстваў з акафістамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі