Кваліфікацыя Еўра-2016. Беларусь прайграла Іспаніі

2oaiyh_w631h356Зборная Беларусі прайграла Іспаніі з лікам 0:1 у хатнім матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы – 2016. Першы тайм беларусы паспяхова трымалі абарону, але ў апошні момант прапусцілі гол.
Мартыновіч збіў Мората паблізу штрафной пляцоўкі, а пасля навеса са штрафнога ў складзе іспанцаў вызначыўся Давід Сілва. У гэты момант на выхадзе памыліўся Гарбуноў, які ўвесь тайм гуляў без памылак, паведамляе telegraf.by.

У другім тайме беларускія гульцы ўжо не абараняліся, а нападалі. На апошняй мяжы выдатна гуляў Гарбуноў. Увогуле беларуская каманда на чале з Аляксандрам Хацкевіча гуляла годна.

Астатнія матчы дня, якія праходзілі паралельна з гульнёй у Барысаве, завяршыліся з наступнымі вынікамі:
Літва – Швейцарыя 1:2, Швецыя – Чарнагорыя – 3:1, Славакія – Македонія – 2:1.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
15.06.2015 Спорт| Тэгі: ,




Блогі