У Беларусі на гэтым тыдні тэмпература паветра будзе ніжэй звычайнай на 2-4 градусы

IMG_20150614_174553

Сярэдняя тэмпература з 15 па 21 чэрвеня ў Беларусі будзе на 2-4 градусы ніжэй за норму, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паўднёвыя ветры зменяцца на паўночныя. У ноч на 16 чэрвеня на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы, па паўднёвым усходзе магчымы навальніцы і шквалісты вецер да 15-20 м/с, моцныя ліўні.

Днём у некаторых раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ад 6 да 12 градусаў, па паўднёвым усходзе да плюс 16. Днём будзе 17-23 градусы цяпла.

17 чэрвеня ноччу ў некаторых раёнах Віцебскай вобласці, днём месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ўначы ад 5 да 12 градусаў цяпла. Днём прагназуецца 14-20 градусаў, па поўдні — да плюс 22.

18 чэрвеня у Беларусь прыйдуць вільготныя і прахалодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. У асноўным без дажджу, толькі днём па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 4 да 11 градусаў, днём ад 15 да 22 градусаў цяпла, па поўдні слупкі тэрмометраў паднімуцца да 24 градусаў.

19 чэрвеня ноччу пераважна па паўночным захадзе, днём ужо на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ўначы ад 6 да 13 градусаў цяпла, днём чакаецца ад 14 да 21, па паўднёвым усходзе ад 22 да 25 градусаў.

У выхадныя дні, 20 і 21 чэрвеня, паляпшэння надвор’я не будзе. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 6-12 градусаў, днём — 14-21, па ўсходзе ноччу будзе 13-15, днём месцамі да 22-25.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі