У крамах Мiнска больш не купіш алкаголь пасля 22:00

алкогольУ Мінску з 15 чэрвеня дазволена прадаваць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, піва толькі з 09:00 да 22:00. Гэта не тычыцца прадпрыемстваў сферы грамадскага харчавання.

Як паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, усе адміністрацыі раёнаў сталіцы прынялі рашэнні аб абмежаванні часу продажу алкаголю.

Улады горада ўлічылі тое, што, як паведамляе ГУУС, продаж алкаголю ўначы негатыўна ўплывае на крымінагенную сітуацыю ў Мінску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі