У Тбілісі муж і жонка-заолагі загінулі, ратуючы жывёлаў ад паводкі

бегемотМатэрыяльныя страты, нанесеныя Тбілісі паводкай, што разыгралася ў ноч на 14 чэрвеня, склалі, па папярэдніх дадзеных, прыблізна 40  млн лары (больш за 18 млн даляраў). На дадзены момант дакладна вядома пра 12 загінулых, чацвёра з якіх – служыцелі заапарка, якія спрабавалі выратаваць жывёлаў, у т. л. Гуліко Чытадзэ, медсястра заапарка, і яе муж-заолаг.

Уночы ў Тбілісі прайшоў пяцігадзінны ліўневы дождж, па прычыне якога схаваная ў трубах рака Веры ў цэнтры Тбілісі выйшла з берагоў, змыўшы прыбярэжныя кварталы прыватнага сектара ўздоўж трасы Ваке-Сабуртала і практычна цалкам разбурыўшы гарадскі заапарк, з якога разбегліся жывёлы, частка якіх затым была застрэленая паліцыяй на вуліцах, паведамляе apsny.ge.

На думку геолагаў, віной трагедыі стаў апоўзень, які перакрыўшы цясніну ракі Веры, у выніку чаго стварылася штучнае вадасховішча, вада якога прарвала штучную дамбу, несучы з сабой сарваныя па дарозе дрэвы.

Большасць буйных жывёлаў, якія жывуць у пабудаваным ў 1927 годзе ў цясніне ракі Веры заапарку, змаглі вырвацца з загародак, у т. л. 6 тыграў, 6 львоў, 7 мядзведзяў, 13 ваўкоў, гіена, пантэра, бегемот. Частку жывёлаў, – бегемота, пінгвінаў, насарога, – атрымалася вярнуць, аднак 6 ваўкоў, двух ільвоў, тыгра і гіену, – паліцыянты былі вымушаныя застрэліць. Ваўкі, якія не падпускалі да сябе людзей, былі застрэленыя на тэрыторыі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.

Чацвёра з 12 загінулых былі выяўленыя на затопленай тэрыторыі заапарка. Трое з іх – супрацоўнікі заасада, адзін – выратавальнік, які дапамагаў выцягваць звяроў. Сярод загінулых – медсястра заапарка Гуліко Чытадзе і яе муж, якія выносілі сваіх падапечных.

Патрыярх усяе Грузіі Ілля ІІ патлумачыў трагедыю карай Божай: «Калі камуністы ўвайшлі ў Грузію і пачаліся ганенні на хрысціянаў і духавенства, а таксама разбурэнні цэркваў і манастыроў, быў напісаны ўказ, каб з манастыроў і храмаў скінулі званы, пераплавілі іх, і на гэтыя грошы быў заснаваны заапарк. Так што заапарк заснаваны за кошт званоў храмаў і манастыроў, таму гэты заапарк не прыжывецца. Заапарк неабходна зачыніць і заснаваць іншы ў іншым месцы, бо гэты пабудаваны на граху. Грэх не застаецца беспакараным».

Заява герарха выклікала неадназначную грамадскую рэакцыю, у прыватнасці, чалец фракцыі расійскіх камуністаў у Дзярждуме Валерый Рашкін настойвае на тым, што заява Патрыярха з’яўляецца спекуляцыяй на прыродных катаклізмах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі