Высветлілася, у якой царкве вянчаўся Якуб Колас

царква
hram.by

Стала дакладна вядома, у якой царкве Пінску ў чэрвені 1913 года класік беларускай літаратуры Якуб Колас браў шлюб з настаўніцай Марыяй Каменскай. Доўгі час вяліся  спрэчкі пра гэта. Частка краязнаўцаў лічыла, што святыні ўжо няма, але высветлілася, што храм захаваўся – гэта Свята-Варварынская царква.

Як адзначае рэдактар часопіса “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін, менавіта Колас прынёс у Пінск беларушчыну, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Мясцовыя ўлады прапанавалі ўвекавечыць факт шлюбу Коласа ў Пінску праз усталяванне на царкве альбо на яе тэрыторыі шыльды. Ініцыятыва ўзгадняецца з Мінскам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі