Ярмошына: мясцовыя ўлады не спяшаюцца выконваць заяўкі апазіцыі

ермошинаКіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выказалася аб удзеле прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчых камісіях у інтэрв’ю ў праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ.

Паводле яе слоў, палова ўдзельнікаў у выбарчых камісіях ад апазіцыі немагчымая – у апазіцыі занадта мала кадраў.

Мясцовыя выканаўчыя органы не імкнуцца выконваць заяўкі апазіцыі і гэта зразумела, бо большая частка тых, хто прэтэндуе на гэтыя месцы, – як правіла, “гарадское эпатажнае асяроддзе”, што ўвесь час канфліктуе з уладай, сказала Лідзія Ярмошына.

Выканкамы не жадаюць стварыць  пажар, які пастаянна цьмее i будзе ціснуць на астатніх членаў камісіі, “нармальных талерантных людзей”, адзначыла яна.

Сярод апазіцыі ёсць талерантныя інтэлігентныя людзі, якія не ладзяць скандалы на пустым месцы і яны ўключаюцца, але працэнт, які задавальняе ўладу, не задавальняе апазіцыю, працягнула кіраўнік ЦВК.

На яе думку, “аддаць на водкуп працу выбарчых камісій людзям, якія ні за што не адказваюць і якім выгадны скандал”, будзе недальнабачна і паставіць пад пагрозу арганізацыю выбарчай кампаніі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі