Абвешчаны набор у Пінскую духоўную семінарыю і Слонімскае духоўнае вучылішча

пинския семинарыстыКаталіцкая Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску паведаміла пра невялікія змены ў раскладзе здачы уступных іспытаў.

Юнакі, якія маюць намер стаць святарамі, павінныя з’явіцца ў семінарыі 31 ліпеня да 14.00, непасрэдны іспыты і арганізацыйныя мерапрыемствы будуць адбывацца 31 ліпеня-1 жніўня. Падрабязныя ўмовы прыёму і спіс патрэбных дакументаў маецца на сайце catholic.by.

20 жніўня пачынаецца набор праваслаўных дзяўчат у Слонімскае духоўнае вучылішча пры Свята-Благавешчанскім жаночым манастыры. Дзяўчыны і замужнія жанчыны узростам ад 17 да 35 гадоў змогуць атрымаць спецыяльнасці: катэхізатар (выкладчык Закона Божага), рэгент (кіраўнік царкоўнага хора), іканапісец. Ёсць магчымасць адначасовага атрымання двух спецыяльнасцяў. На катэхізатарскім аддзяленні ёсць завочная форма навучання, навучацца на якой могуць таксама мужчыны і жанчыны любога ўзросту.

Навучанне доўжыцца 3 гады, 4-ы год уяўляе з сябе практыку па спецыяльнасці. Падрабязныя ўмовы прыёму і спіс неабходных дакументаў прадстаўленыя на сайце sobor.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі