Джэб Буш збіраецца змагацца за пасаду прэзідэнта ЗША

150615205203_jeb_bush_promo_624x351_reutersБылы губернатар штата Фларыда Джэб Буш заявіў аб жаданні змагацца за пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

На мітынгу ў Маямі Буш, бацька і брат якога былі прэзідэнтамі, даў абяцанне вывесці краіну на правільны курс. Ён таксама абяцаў выкарыстоўваць свой вопыт дзяржаўнага кіравання, атрыманы ў бытнасць губернатарам штата, з мэтай пераадолення негатыўнай палітычнай культуры, якая склалася ў Вашынгтоне, і ператварэння ЗША ў эканамічную звышдзяржаву, паведамляе ВВС.

Ён адзінаццаты кандыдат, які жадае дамагчыся намінацыі Рэспубліканскай партыі.

У сваім рэкламным відэароліку, прымеркаваным да пачатку кампаніі, Буш падкрэслівае сваё пазітыўнае аптымістычнае бачанне будучыні, заяўляючы, што некаторыя палітыкі кажуць пра праблемы, а ён кажа аб іх вырашэнні.

Падчас сваёй еўрапейскай паездкі Джэб Буш казаў, што ён не адступіць ад сваіх прынцыповых перакананняў, нават калі яны не папулярныя сярод многіх рэспубліканцаў.

У апошні час Буш часта трапляў у няёмкае становішча, калі яму задавалі пытанні аб яго стаўленні да вайны ў Іраку, распачатай яго братам. Ён не змог праясніць свайго стаўлення да вайны. У афіцыйнай сімволіцы яго кампаніі ён фігуруе без прозвішча, проста як “Джэб”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
16.06.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі