Генеральны сакратар НАТА: мілітарысцкая рыторыка Пуціна небяспечная

натоГенсакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што ваенная рыторыка Расіі небяспечная і нясе дэстабілізуючы характар.

“Мы рэагуем так, каб НАТА і ў будучыні заставалася альянсам, які дае абарону ўсім саюзнікаў супраць пагрозы”, – сказаў Столтэнберг.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ядзерныя сілы РФ папоўняцца 40 новымі міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі.

Гэта прагучала пасля таго, як ЗША прапанавалі павялічыць сваю ваенную прысутнасць у краінах НАТО ва Усходняй Еўропе.

Напружанне ў адносінах Расеі і НАТО ўзмацняецца з-за ролі Масквы ў канфлікце на ўсходзе Украіны.
Па матэрыялах Бі-бі-сі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі